Міліцыя просіць грамадзян прадаставіць відэа з канцэрта 4 ліпеня

У мэтах расследавання справы пра выбух уначы 4 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі просіць грамадзян прадаставіць віцэаматэрыялы з канцэрта каля стэлы "Мінск - горад-герой".  Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, фотаздымкаў ад грамадзян праваахоўнымі органамі ўжо атрымана дастаткова шмат, цяпер следства цікавяць відэаматэрыялы. Прычым, любой якасці, знятыя падчас канцэрта, альбо да ці пасля яго. 

Як адзначае БелаПАН, ход расследавання крымінальнай справы (яна распачатая па артыкуле "Асабліва злоснае хуліганства") пакуль не каментуецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі