Міліцыя перашкодзіла актывістам дэмруху даведацца, “Чаго не паказвае БТ"

АМАП і некалькі дзесяткаў міліцыянтаў спынілі правядзенне пад Мінскам сустрэчы актывістаў руху “За Свабоду” з усёй Беларусі. “Пікнік руху “За Свабоду” адбываўся цягам 11 жніўня. Супрацоўнікі праваахоўных органаў шукалі месца правядзення “пікніка”, на які сабралося каля 100 актывістаў беларускага дэмакратычнага руху, ад раніцы. Аднак знайшлі яго толькі позна ўвечары - каля 18:00. Па словах лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, праграма мерапрыемства ад уварвання міліцыянтаў амаль не пацярпела:

“Мы да канца не праглядзелі кліпы, прысланыя на конкурс “Чаго не паказвае БТ”. А так уся праграма прайшла нармальна, яны прыехалі вельмі позна”.

Пікнік руху “За Свабоду” праходзіў на тэрыторыі былога піянерскага лагеру, якая зараз належыць прыватнай асобе. Адразу па ўварванні міліцыянты загадалі ўсім прысутным разысціся пад пагрозай затрыманняў.

Паводле інфармагенцтва “БелаПАН”, ніхто з актывістаў затрыманы не быў, аднак супрацоўнікі міліцыі арыштавалі гукаўзмацняльную апаратуру, арандаваную для правядзення мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі