Міліцыя паведаміла пра затрыманне 24 мігрантаў з Ірака ў Гродне, іх вышлюць

Міліцыя паведаміла пра затрыманне 24 мігрантаў з Ірака ў Гродне, іх вышлюць

Міліцыя паведаміла пра затрыманне 24 мігрантаў з Ірака ў Гродне. У замежнікаў не было дакументаў, якія б пацвярджалі "легальны статус знаходжання на тэрыторыі нашай краіны". Іх абяцаюць выслаць "у дзяржаву, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца", паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі.

Па версіі міліцыянераў, яны атрымалі паведамленне ад адміністрацыі адной з гасцініц пра намер засяліцца ў яе групы замежнікаў. На месца прыехала міліцыя, усіх мігрантаў забралі ў Ленінскі РАУС "з мэтай удакладнення... выканання міграцыйнага заканадаўства".

Дагэтуль афіцыйна пра затрыманне ў Беларусі такіх вялікіх груп мігрантаў не паведамлялася. Не дзіўна, што ў замежных СМІ такую навіну называюць "нечаканай". Як вядома, у Польшчу штодня спрабуе прарвацца не менш за паўтысячы мігрантаў, якія нелегальна пераходзяць мяжу з Беларусі. Улады Польшчы ўскладаюць адказнасць за "міграцыйны крызіс" на афіцыйны Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі