Вы тут

У Польшчу з Беларусі спрабавалі нелегальна перайсці амаль паўтысячы мігрантаў

На беларуска-польскай мяжы / twitter.com/straz_graniczna

У Польшчу з Беларусі за апошнія суткі спрабавалі нелегальна перайсці 482 мігранты. Польскімі памежнікамі затрыманыя 8 чалавек (6 — з Ірака, 2 — з Ірана), астатніх развярнулі назад.

У папярэднія суткі палякі паведамілі пра 470 мігрантаў, якія ішлі праз мяжу з Беларусі, у папярэдні дзень было больш — каля 600.

Па-ранейшаму польскія памежнікі затрымліваюць замежнікаў, якія дапамагаюць мігрантам у нелегальным пераходзе мяжы. На гэты раз сярод 5 чалавек 2 грамадзяніны Грузіі, па адным — Украіны, Сірыі і Ірака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.