Памежнікі Польшчы прадухілілі 470 спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі

Ўчастак мяжы Польшы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
Ўчастак мяжы Польшы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna

Колькасць нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі ў Польшчу, зменшылася ў параўнанні з пачаткам тыдня. Польскія памежнікі паведамляюць, што за аўторак спрабавалі перайсці мяжу 470 чалавек. Усе яны былі адпраўленыя назад, затрыманых няма.

У панядзелак памежнікі Польшчы спынілі 605 мігрантаў.

У кастрычніку на польска-беларускай мяжы было прадпрынята 6,7 тысяч спроб незаконнага пераходу, а з пачатку года — 18,3 тысячы.

На мінулым тыдні ў МЗС Польшчы з-за міграцыйнага крызісу выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. У Варшаве перакананыя, што Мінск садзейнічае мігрантам, якія імкнуцца трапіць у ЕС. Беларускі бок гэта адмаўляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі