Вы тут

Міліцыя "палюе" на адмінаў каналаў "Мая краіна Беларусь" і "Вусы Лукашэнкі"

Эмблема канала "Мая краіна Беларусь"

Сілавікі працягваюць затрымліваць адміністратараў папулярных каналаў у сацсетках.

Паведамляецца, што цяпер спрабуюць затрымаць адмінаў канала "Мая Краіна Беларусь (@mkbelarus)" і ютуб-канала "Вусы Лукашэнкі". 

Не выключана, што гэта звязана з учорашнім затрыманнем Ігара Лосіка, адмністратара канала "Беларусь галаўнога мозга". 

Як распавядала Еўрарадыё, пранкеры з канала "Вусы Лукашэнкі" нядаўна паспрабавалі ўгаварыць мінчукоў падпісацца за вылучэнне цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Толькі адзін з 20 апытаных пагадзіўся. А яшчэ адзін мінчук заявіў: "Хай лепш майдан будзе".  

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка і міністр унутраных спраў Юрый Караеў рэзка выступілі супраць Telegram-каналаў. Па словах Караева, праз іх каардынуюцца вулічныя пратэсты. Пасля гэтага пачалося затрыманне адміністратараў папулярных каналаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.