Мінчук адказаў пранкерам, якія прасілі падпісацца за Лукашэнку: лепш майдан
Пранкеры з Youtube-канала "Вусы Лукашэнкі" вырашылі праверыць, ці падтрымліваюць мінчукі Аляксандра Лукашэнку. Нагодай стала паведамленне, што за першыя тры дні збору подпісаў ініцыятыўная група кіраўніка дзяржавы сабрала 200 тысяч подпісаў у яго падтрымку.
Маладыя людзі прасілі гараджан падпісацца за вылучэнне Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты. У выніку з 20 чалавек паставіць свой подпіс пагадзіўся толькі адзін. Большасць адмаўлялася, а адзін з апытаных сказаў: "Хай лепш майдан будзе".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.