Міліцыя па справе аб выбуху шукае працы па чарчэнні

На месцы выбуху 4 ліпеня знойдзены кавалак паперы, які звычайна выкарыстоўваўся для краслення. Як паведамляе “Бюлетэнь Онлайн”, у сувязі з гэтым праваахоўнікі пачынаюць правяраць усе курсавыя і дыпломныя працы, справаздачы па практыцы ў ВНУ і сярэдне-спецыяльных установах адукацыі.
На кавалку паперы, знойдзенай на месцы здарэння, выявілі нумар выпуску і вызначылі, што вытворцам з’яўляецца Добрушская папяровая фабрыка.

Гэткі від паперы звычайна выкарыстоўвалі студэнты для краслення прыкладна чатыры гады таму, бо з тога часу фабрыка такую паперу не выпускае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі