Мікіту Краснова ў пяты раз выклікалі на допыт па справе аб выбуху

Актывіста апазіцыі Мікіту Краснова ў пяты раз выклікалі праваахоўнікі для дачы паказанняў па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня. На гэты раз яму патэлефанавалі з Заводскага РУУС Мінска адразу пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты.
Як паведаміў Мікіта Красноў Еўрарадыё, у міліцыю ён пойдзе толькі ў тым выпадку, калі яму дашлюць афіцыйную позву.

“У 15.00 я здаў дакументы, а ўжо на 16.30 мяне выклікалі ў Заводскае РУУС. Я не пайшоў і нікуды не збіраюся ісці, пакуль не будзе афіцыйнай позвы. Я ўжо быў 4 разы да допыце ў КДБ і давай свае паказанні”.

Малады палітык звязвае такія захады ўладаў з яго актыўным удзелам у выбарчай кампаніі. За яго збіраў подпісы Аляксандр Мілінкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі