Мікалай Дзядок: Вызваленне стала нечаканасцю, прашэння не пісаў

"Пра вызваленне даведаўся, калі падводзілі да варотаў і аддалі ўсе рэчы. Калі выводзілі з камеры, гэта было пад сакрэтам", ― распавядае на вакзале "Нашай ніве" Мікалай Дзядок, які дабраўся да Мінска пасля вызвалення з калоніі. Ён адзначыў, што прашэнне аб памілаванні не пісаў. Зрабіць гэта яму прапаноўвалі яшчэ ў 2011 годзе, але тады ён адмовіўся.

Пракаментаваў Дзядок і заяву Лукашэнкі пра магчымае вызваленне палітвязняў, якую ён зрабіў падчас інтэрв'ю Еўрарадыё, Радыё Свабода і tut.by.

"Такіх абяцанняў і намёкаў было вельмі шмат, таму намагаўся асабліва не даваць сабе надзею. Я падрыхтаваўся, хутчэй, да працягу тэрміну".

Нагадаем, Мікалая Дзядка асудзілі па справе анархістаў. Яго затрымалі ў якасці падазраванага ў нападзенні на амбасаду Расіі. Аднак, амаль праз тры тыдні яму прад'явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштаба Беларусі. Суд прысудзіў Дзядку 4,5 года калоніі па абвінавачванні ў хуліганстве. Ён адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі №4. Дзядку 26 гадоў. Ён нарадзіўся ў Брагіне Гомельскай вобласці. Скончыў юрыдычны каледж БДУ, падчас затрымання вучыўся на 2 курсе завочнага аддзялення Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні па спецыяльнасці "Паліталогія і еўрапейскія даследаванні".

Фота: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі