Вы тут

Міхаіл Стэфановіч падпісаў кантракт з мінскім "Дынама"

Міхаіл Стэфановіч / hcdinamo.by

Міхаіл Стэфановіч падпісаў кантракт з ХК "Дынама-Мінск". Гэта двухбаковае пагадненне, разлічанае на адзін год, інфармуе клубная прэс-служба. Раней 29-гадовы нападаючы ўжо гуляў у складзе каманды (у сезоне 2010/2011 гадоў). За сваю кар'еру ён пагуляў у беларускай экстралізе (у складзе "Гомеля", "Нёмана", "Юнацтва"), у расійскай ВХЛ (у складзе "Тораса", "Лады", "Дызеля"). Апошні клуб Стэфановіча — гродзенскі "Нёман", у мінулым сезоне ён у 56 матчах набраў 57 (32+25) ачкоў, быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Хакеіст некалькі разоў спрабаваў свае сілы і за акіянам, але не змог прабіцца ў НХЛ.

Міхаіл Стэфановіч хоча прагрэсаваць, а КХЛ дае для гэтага выдатныя магчымасці.