Міхаіл Снягір вярнуўся са шпіталя на Валадарку

Былы пракурор Мінскай вобласці Міхаіл Снягір патрапіў у шпіталь, дзе прайшоў курс лекавання. Пасля яго зноў накіравалі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага, паведамляе Радыё Свабода.  Былы пракурор быў прызнаны вінаватым у службовых злоўжываннях і іншых злачынствах і асуджаны на 7 гадоў зняволення Вярхоўным судом Беларусі. Сваёй віны Снягір не прызнаў, а пасля абвяшчэння прысуду заявіў журналістам, што стаў ахвярай карупцыянераў ва ўладзе, і што за тое, каб яго асудзілі “нехта пакункамі грошы прыносіў”.

Гісторыя крымінальнага пераследу мінскага абласнога пракурора пачалася ў канцы 2008 года з нарады па барацьбе з карупцыяй. На ёй Аляксандр Лукашэнка агучыў падазрэнні ў незаконным набыцці Снегіром элітнай кватэры ў Мінску і будаўніцтве на падстаўных асобаў загараднага катэджу. Суд потым разглядаў і вынес сваю пастанову на падставе толькі другога эпізоду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі