Міхаіл Саакашвілі: "Расія вядзе з намі вайну на нашай тэрыторыі"

"Расія вядзе з намі вайну на нашай тэрыторыі", - такую заяву зрабіў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў наўпроставым эфіры тэлеканала CNN. Паводле яго словаў, Грузія і Расія цяпер "блізкія да вайны".
Нагадаем, у Паўднёвую Асецію ўвайшла расійская калона з 150 танкаў і бронетранспарцёраў. Яны ўжо ў Цхінвалі, дзе яшчэ нядаўна ішлі баі паміж паўднёваасяцінскімі байцамі і грузінскім войскам.

Reuters паведамляе, што расійскія самалёты бамбавалі грузінскую вайсковую базу ў 25 кіламетрах ад Тбілісі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі