Міхаіл Саакашвілі папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне

Міхаіл Саакашвілі папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне

Экс-кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіла Саакашвілі пакуль не могуць экстрадзіраваць у Грузію, паведамляе hromadske.ua са словаў генпракурора Украіны Юрыя Луцэнкі.

Пракуратура праводзіць перадэкстрадыцыйную праверку. Яна мусіць выявіць, ці сапраўды Саакашвілі падазраюць або вінавацяць у Грузіі ў асабліва цяжкіх злачынствах і ці ёсць абставіны, якія перашкаджаюць экстрадыцыі.

"Папярэдне, я лічу, што такія абставіны існуюць, бо спадар Саакашвілі пасля нелегальнага перасячэння ўкраінскай мяжы падаў дакументы на адрас міграцыйнай службы МУС, што згодна з нашымі міжнароднымі абавязаннямі перашкаджае яго экстрадыцыі", — патлумачыў Луцэнка.

Вывучэнне ўсіх акалічнасцяў, па словах генпракурора, можа заняць некалькі тыдняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі