Міхаіл Саакашвілі падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Адэскай вобласці (відэа)
![Міхаіл Саакашвілі падаў у адстаўку з пасады кіраўніка Адэскай вобласці (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/saak-0711.jpg.webp?itok=K_B2uj8N)
7 лістапада старшыня Адэскай абласной дзяржадміністрацыі ва Украіне Міхаіл Саакашвілі вырашыў падаць у адстаўку з пасады. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў Адэсе.
"Я вырашыў падаць у адстаўку і пачаць новы этап барацьбы. У мяне не апусцяцца рукі, і я не стамлюся, хай яны не спадзяюцца, і няхай яны толькі не разлічваюць пазбавіцца ад мяне", — цытуе УНІАН заяву палітыка. Ён заявіў, што будзе змагацца супраць карупцыі, якая нажываецца на крыві салдатаў, на ахвярах Майдана і якая здрадзіла ідэям украінскай рэвалюцыі.
Кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі Саакашвілі быў прызначаны ў траўні 2015 года.
Дарэчы, 7 лістапада пра сваю адстаўку абвясціў таксама кіраўнік паліцыі ў Адэскай вобласці Гіоргі Лорткіпанідзэ.