Міхаіл Грабоўскі стаў “зоркай нумар 2” у матчы “Айлэндэрс” — “Нэшвіл” (відэа)

Міхаіл Грабоўскі стаў “зоркай нумар 2” у матчы “Айлэндэрс” — “Нэшвіл” (відэа)

Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі, які тры матчы запар не мог набраць ачкоў у складзе ньюйоркскага “Айлэндэрс”, стаў “зоркай нумар 2” у гульні супраць “Нэшвіла”. “Астравіцяне” Грабоўскага саступілі падчас сустрэчы 0:2, але змаглі адыграцца ў сярэдзіне другога перыяду.

Беларускі форвард дапамог аўтару другога гола Кайлу Акпоса. Пасля перапынку, у заключныя дваццаць хвілін матчу Грабоўскі зноў стаў асістэнтам і дазволіў Мікалаю Кулеміну вывесці “Айлэндэрc” наперад. Таксама ён зрабіў кідок па браме саперніка, правёў адзін сілавы прыём і атрымаў 13 хвілін 12 секунд гульнявога часу. Такім чынам, беларус завяршыў сустрэчы з каэфіцыентам карыснасці “2+”, піша Прессбол.

У выніку перамаглі “Айлэндэрс” з лікам 4:3. Найлепшым гульцом у гэтым матчы прызнаны форвард “Нэшвіла” Філіп Форсберг.

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі