Міхаіл Грабоўскі пераходзіць у "Вашынгтон Кэпіталз"?

Пасля таго, як на пачатку ліпеня ад паслуг Грабоўскага адмовіўся яго ранейшы клуб "Таронта", хакеіст разглядаў некалькі варыянтаў працягу кар'еры. Сярод камандаў, якія выказвалі цікавасць да беларуса, называлі таксама "Анахайм", "Тампа", "Сэнт-Луіс", "Вініпэг", "Калгары" і "Фінікс". А з прадстаўнікоў КХЛ сваіх намераў не хаваў мыцішчанскі "Атлант", адзначае sport.tut.by.



Дамова Грабоўскага з "Таронта" з заробкам у 5,5 мільёна долараў у год была разлічаная да 2017 года. За датэрміновае скасаванне кантракту канадскі клуб выплаціць беларусу 14,33 мільёна на працягу васьмі гадоў.

Тым часам агент Грабоўскага Гары Грынсцін азаявіў, што далейшы лёс хакеіста вырашыцца толькі ў выходныя ці ў наступны панядзелак.



Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі