Мігранты зноў закідалі камянямі польскіх памежнікаў
![Мігранты зноў закідалі камянямі польскіх памежнікаў / twitter.com / Straz_Graniczna](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/8012052152f22cd1ed36cc40646b5596.jpeg.webp?itok=CbqNCLOQ)
Мігранты зноў закідалі камянямі польскіх памежнікаў / twitter.com / Straz_Graniczna
Група мігрантаў на беларуска-польскай мяжы закідала камянямі польскіх памежнікаў. Пра гэта паведаміла памежная служба Польшчы.
"За мінулыя суткі 83 замежнікі спрабавалі трапіць у Польшчу з боку Беларусі. Сярод іх — грамадзяне Эрытрэі, Кубы, Алжыра і Самалі. 14 чалавек, калі ўбачылі патрулі, вярнуліся на беларускую тэрыторыю", — гаворыцца ў паведамленні.
На мяжы Беларусі і Латвіі затрымалі 31 чалавека, на літоўска-беларускай — 7.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.