Вы тут

Мігранты прарываліся з Беларусі, польскага салдата ўдарылі каменем па галаве

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

Мігранты зноў прарываліся ў Польшчу з Беларусі. Здарэнне адбылося каля Мельніка. Як паведамляюць польскія памежнікі, у групе было 30 чалавек. Іх прарыў праз мяжу падтрымлівалі беларускія сілавікі. Польскага салдата ўдарылі каменем па галаве, яго шпіталізавалі. Парушальнікаў мяжы палякі затрымалі, імі аказаліся грамадзяне Ірака, Гвінеі, Пакістана, Сірыі і Індыі.

За апошнія суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі перайсці 38 чалавек (у папярэднія суткі — 33). Спробы сілавога пераходу мяжы робяцца практычна кожную ноч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.