Мігранты штурмуюць Польшчу праз Свіслач: за суткі затрымана 9 чалавек

Экіпаж польскай памежнай службы / Straż Graniczna

За мінулыя суткі, 9 снежня, польскія памежнікі спынілі 89 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перайсці мяжу з Беларусі. Такую лічбу называе прэс-служба польскіх пагранічнікаў: "5 грамадзян Афганістана, 3 дзеці і 1 з Таджыкістана перасеклі мяжу цераз раку Свіслач. 12 грамадзян Ірана перасеклі мяжу ў пойме ракі Нараў".

Як піша выданне Delfi, за гэтыя ж суткі, на літоўска-беларускай мяжы за суткі былі затрыманыя 47 мігрантаў, на латвійска-беларускай — 37. Усяго 173 мігранты спрабавалі патрапіць у ЕС з боку Беларусі.

Раней, прэс-сакратар памежнай службы Польшчы Ганна Міхальская заявіла, што беларускія памежнікі робяць "балгаркамі" дзюры ў плоце на мяжы з Польшчай, каб праз гэтыя дзіркі на тэрыторыю Польшчы маглі патрапіць нелегальныя мігранты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.