Беларус, якога дэпартавалі з Польшчы, адсядзеў трое сутак за падабайкі

Дзмітрый Смактуновіч на мосце паміж Польшча і Беларуссю

Дзмітрый Смактуновіч на мосце паміж Польшча і Беларуссю / Памежны камітэт

Беларус Дзмітрый Смактуновіч, якога дэпартавалі з Польшчы, адседзеў у Беларусі трое сутак. Нагодай стала падабайка пад відэа 2021 года. Пра гэта выданню MOST расказала яго жонка Наталля.

Нагадаем, што перад пераходам Смактуновіча на беларускі бок прэс-служба Памежнага камітэта паведамляла, што ніякіх прэтэнзій да яго ў Беларусі няма.

"Першапачаткова да яго не было прэтэнзій, але забралі цалкам новы тэлефон — і далі трое сутак у КПЗ. Выйшаў, уладкаваўся на працу кіроўцам маршрутнага таксі, ездзіць маршрутам Бабруйск-Мінск. Думаю, што не больш за 1500 беларускіх рублёў атрымлівае. Абяцаў з першага заробку адправіць нам грошы", — расказвае Наталля.

Як паведамляла Еўрарадыё, Смактуновіча дэпартавалі з Польшчы 11 чэрвеня. Ён адмаўляўся ісці на беларускі бок, жонка заяўляўа, што яму ў Беларусі пагражае палітычны пераслед. Смактуновіч некалькі гадзін стаў на мосце паміж дзвюма краінамі, пакуль пагадзіўся пайсці ў Беларусь. З Польшчы беларуса выслалі за ўдзел у нелегальнай перавозцы мігрантаў.

Сям'я Смактуновіча засталася ў Польшчы. "Мы з дзецьмі жывем у Беластоку, жывыя-здаровыя. Старэйшая дачка паступіла ў тэхнікум. Складана без мужа, усё на мне. І дзеці, і праца, і дом", — кажа Наталля. Яна штодня размаўляе з мужам. Кажа. што ён не змірыўся з сітуацыяй і хоча ўз'яднацца з сям'ёй. Вядома, што Смактуновіч падаў апеляцыю на рашэнне пра сваю дэпартацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі