Мігранты пераключыліся на Латвію: за суткі на мяжы затрыманы 123 чалавекі

На мяжы Беларусі і Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna / twitter.com/Straz_Graniczna
Яшчэ 40 мігрантаў спрабавалі патрапіць з Беларусі ў Польшчу.
Плынь мігрантаў, якія імкнуцца трапіць з Беларусі ў Еўрасаюз у абыход пунктаў пропуску, здаецца, змяніла напрамак. За суткі на латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 123 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.