Вы тут

Мігрантка, якая прыйшла з Беларусі, пакусала ў Мядзінінкай сілавікоў

У цэнтры для мігрантаў / Ілюстрацыйнае фота delfi.lt

За апошнія суткі літоўскія памежнікі развярнулі амаль сотню мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці ў Літву з Беларусі. Як паведамляе Delfi, службовую зброю, спецсродкі і фізічную сілу яны не выкарыстоўвалі.

Але ўвечары ў аўторак адбылося здарэнне ў Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Мядзінінкай. Пяць жанчын, якія перабраліся ў Літву праз Беларусь з Афрыкі, наладзілі беспарадкі. Спачатку яны напалі на мігрантку з Ірана, спрабавалі забраць у яе нейкія рэчы. Калі з'явіліся службовыя асобы цэнтра і паспрабавалі жанчын супакоіць, яны кінуліся да брамы — спрабавалі збегчы.

Мігрантак спынялі літоўскія памежнікі і польскія паліцэйскія, якія ім дапамагаюць. Адна з жанчын іх пакусала. Сілавікам давялося выкарыстаць слёзацечны газ.

У Польшчу за апошнія суткі спрабавалі з Беларусі прарвацца больш за 300 мігрантаў. Гэта менш, чым у папярэднія дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.