Вы тут

Мігрантаў з Беларусі пачалі затрымліваць ужо і на захадзе Германіі

224 мігранты за два дні

224 мігранты, звязаныя з Беларуссю, затрымалі ў Германіі ўсяго за два дні — 1 і 2 лістапада. Прычым затрыманні цяпер адбываюцца не толькі ва ўсходніх раёнах краіны, але і на яе захадзе. Сярод іх — двое пакістанцаў ва ўзросце 27 і 28 гадоў. Іх затрымалі на чыгуначным вакзале. Мужчыны сцвярджаюць, што іх шлях пралягаў праз Расію.

Агулам з пачатку года затрымана 8059 уцекачоў, якія нелегальна прабраліся ў Германію праз Беларусь і Польшчу.

ЕС ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на ўлады Беларусі. У адказ на дзеянні афіцыйнага Мінска рыхтуюцца новыя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.