Мэр Вільні: Наша місія — дапамагчы беларусам адстаяць сваю свабоду

Мэр Вільні: Наша місія — дапамагчы беларусам адстаяць сваю свабоду

Місія літоўцаў — дапамагчы беларусам адстаяць сваю свабоду. Пра гэта ў інтэрв’ю “Новая газета — Балтия” заявіў мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус. На пытанне журналіста пра тое, ці магчымыя цяпер антываенныя пратэсты ў Расіі, Шымашус адзначыў, што скептычна ставіцца да выступу расіян. А вось з беларусамі ён звязвае пэўныя надзеі:

“Я больш аптымістычны ў адносінах да Беларусі. Усё ж сітуацыя ў Беларусі заўсёды была крыху іншая. Доступ да заходніх СМІ, падарожжы ў заходнія краіны, у тую ж самую Украіну, Польшчу, Літву, Латвію, усё гэта было ў беларусаў. Акрамя таго, мы гістарычна звязаныя. Я лічу, што наша місія ў Літве, у Вільні, дапамагчы людзям Беларусі абараніць сваю свабоду”.

Пасля выбараў 2020 года Літва адкрыла дзверы для беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсій на Радзіме. На пачатак 2022 года ў Літве пражывала 100 200 замежнікаў. Большасць з іх — беларусы. У 2021 годзе 20 500 грамадзян Беларусі атрымалі ў Літве часовыя віды на жыхарства. 21 300 нашых суайчыннікаў — нацыянальныя візы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі