Менш за 20% беларусаў ведаюць пра дату 17 верасня — сацапытанне
![На мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі ў жніўні 2020 года, які сабралі як альтэрнатыву масавым пратэстам / Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ed_17_09_2.jpg.webp?itok=243ATovS)
На мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі ў жніўні 2020 года, які сабралі як альтэрнатыву масавым пратэстам / Reuters
Менш за 20% беларусаў ведаюць пра падзеі восені 1939 года, якія леглі ў аснову Дня народнага адзінства. Гэта паказалі вынікі апытання брытанскага цэнтра Chatham House. Лічбы апублікаваў у Телеграме навуковы супрацоўнік Цэнтра Рыгор Астапеня.
Новае свята — Дзень народнага адзінства — заснаваў Аляксандр Лукашэнка. 17 верасня 1939 года савецкая армія пачала аперацыю па далучэнні заходніх зямель, якія адышлі Польшчы па Рыжскай дамове 1921 года. Аперацыі папярэднічала дамоўленасць з фашысцкай Германіяй аб падзеле сфер уплыву.
"У заходніх абласцях дату ведае кожны трэці, ва ўсходніх — кожны дзясяты", — расказаў Рыгор Астапеня. У сувязі з гэтым ацэньваць стаўленне да свята становіцца трохі праблематычным. Тым не менш сацыёлагі распыталі тых рэспандэнтаў, якія ведаюць пра падаплёку свята.
12% апытаных сказалі, што цалкам згодныя, што гэта добры выбар даты для свята, яшчэ 27% — хутчэй згодныя.
![Менее 20% белорусов знают о дате 17 сентября — соцопрос](/sites/default/files/paragraphs/image/day1709.jpg)
Напярэдадні 17 верасня Еўрарадыё распытала гісторыка Ігара Мельнікава пра тое, што ж адбылося восенню 1939 года і ці атрымаецца ў цяперашніх беларускіх уладаў выкарыстаць падзеі таго часу ў сваіх ідэалагічных мэтах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.