Медыкі назвалі прычыну масавага атручэння мазырскіх школьнікаў

Як паведамляе БелаПАН, дзеці трапілі ў лякарню праз інфекцыю ў глазураваных сырках, якія давалі ў той дзень на сняданак у сталоўках. Цяпер высвятляецца крыніца заражэння і тое, на якім этапе — падчас захоўвання ці перавозкі — інфекцыя трапіла ў сыркі.



Раней прычынай атручэння называліся прадукты, завезеныя са склада дзяржаўнага прадпрыемства "Школьнае харчаванне" і прыгатаваныя на харчаблоках школ.





Нагадаем, 19 і 20 верасня у інфекцыйнае аддзяленне Мазырскай гарадской лякарні брыгады хуткай дапамогі даставілі 71 школьніка. Пераважна гэта былі вучні пачатковых класаў. Большасць пацярпелых пасля аказання першай меддапамогі былі адпушчаныя дадому. Трынаццаць чалавек шпіталізаваныя. Ім паставілі дыягназ "харчовая токсікаінфекцыя".





Па факце масавага атручэння дзяцей Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.





Фота — aif.ru