Мінздароўя назвала меркаваную прычыну масавага атручэння дзяцей у Мазыры

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя. Па словах работнікаў міністэрства, цяпер вядзецца эпідэмічнае расследаванне.



Тым часам стала вядома, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце харчовага атручэння мазырскіх школьнікаў.



Як паведамляла Еўрарадыё, 19 і 20 верасня ў інфекцыйнае аддзяленне Мазырскай гарадской лякарні трапілі навучэнцы дзевяці ўстановаў адукацыі — агулам 71 чалавек. Гэта пераважна вучні пачатковых класаў гарадскіх школ. Папярэдне ў іх дыягнаставалі харчовае атручэнне. Большасць пацярпелых дзяцей пасля першай медычнай дапамогі былі адпушчаныя дадому. 13 чалавек шпіталізаваныя і цяпер знаходзяцца пад назіраннем лекараў. Восем дзяцей у здавальняючым стане, у пяці — стан сярэдняй ступені цяжкасці з выразнай станоўчай дынамікай.



Фота — hotnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі