Вы тут

Медыкі абвяргаюць следчых: у крыві Бандарэнкі было 0 праміле этанолу

Дыягназ, пастаўлены Бандарэнку: 0% этанолу / t.me/belxalat

Медыкі абвяргаюць паведамленне Следчага камітэта пра тое, што Раман Бандарэнка быў п'яны. У Telegram-канале "Белыя халаты" з'явіўся дыягназ Бандарэнкі, дзе напісана: "Этанол крыві 0%".

Такую ж інфармацыю паведамляюць і іншыя медыкі. 

Раман Бандарэнка быў збіты ўвечары 11 лістапада на "Плошчы перамен" невядомымі і вывезены імі ж у Цэнтральнае РУУС Мінска. Уначы ў цяжкім стане хлопца даставілі ў бальніцу хуткай меддапамогі. 12 лістапада ўвечары ён памёр.

Міліцыя заявіла, што ён удзельнічаў у бойцы з "неабыякавымі грамадзянамі". А Следчы камітэт назваў жыхароў "Плошчы перамен" агрэсіўна настроенымі і заявіў, быццам Бандарэнка трапіў да міліцыянтаў п'яным. 

Дыягназ, пастаўлены Бандарэнку: 0% этанолу / Тэлеграм

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.