Мазырскія святар і манашка запісалі хардкор-песню
![Мазырскія святар і манашка запісалі хардкор-песню](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kataliki-0901.jpg.webp?itok=h-A3ltcu)
Каталіцкі евангелізацыйны праект Step Project выпусціў трэк "Мой Бог". Гэта беларускамоўная песня ў жанры цяжкай рок-музыкі.
Як піша сайт katolik.life, аўтарамі песні сталі ксёндз Аляксандр Канановіч, які цяпер служыць у Мазыры і кіруе евангелізацыйным праектам Step Project, і манашка Вераніка Казлоўская з ордэна кармэлітак ад Дзіцятка Ісуса. прычым манашка стала аўтаркай тэксту.
Паведамляецца, што ўдзельнікі евангелізацыйнага праекта Step Project выступаюць на розных фестывалях, актыўна запісваюць новыя кампазіцыі — і не толькі ў жанры "металу".