МАЗ выпусціў новы аўтобус са "штурхаючым" прывадам (фота)

МАЗ выпусціў новы аўтобус са "штурхаючым" прывадам (фота)

Мінскі аўтамабільны завод выпусціў новы аўтобус-"гармонік" са "штурхаючым" прывадам (таксама ў яго "найноўшы вузел сучлянення" нямецкай фірмы Hubner, які дагэтуль нідзе не выкарыстоўваўся). Як інфармуе прэс-служба прадпрыемства, гэта аўтобус асабліва вялікай ўмяшчальнасці, у ім прадугледжана 40 сядзенняў. У яго могуць змясціцца каля 170 чалавек. Мяркуецца, што такі аўтобус будзе курсіраваць на найбольш загружаных гарадскіх маршрутах.

Адзначаецца, што сілавы прывад знаходзіцца не ў галаўной, а ў хваставой частцы "гармоніка". У салоне шмат свабоднага месца. У аўтобуса нізкая падлога. Яго даўжыня складае 18 метраў, шырыня — 2,55 метра, вышыня — 3,1 метра.

У бліжэйшыя дні новы беларускі аўтобус прадставяць на міжнародным аўтобусным салоне Busworld у Маскве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі