МАЗ паказаў новыя аўтобусы — з USB-зарадкамі і кандыцыянерамі

МАЗ паказаў новыя аўтобусы — з USB-зарадкамі і кандыцыянерамі

Мінскі аўтамабільны завод прэзентаваў аўтобусы трэцяга пакалення. Прэзентацыя была прымеркаваная да 75-годдзя прадпрыемства. 

Распрацоўшчыкі кажуць, што ў знешнім выглядзе і будове аўтобуса пастараліся сумясціць еўрапейскі дызайн з нацыянальнымі традыцыямі. Першай мадэллю трэцяга пакалення стаў нізкападлогавы МАЗ-303. 

У салоне могуць размясціцца да 110 пасажыраў, прычым 26 — на сядзеннях. У пярэдняй частцы салона з'явіліся паўтарачныя сядзенні для бацькоў з дзецьмі, пажылых людзей ды іншых пасажыраў. На цэнтральнай пляцоўцы можна абаперціся на шырокую спінку.

Для людзей на калясках каля падножкі аўтобуса ўсталявалі высоўную платформу з электрапрывадам.

На ўсіх шэрагах сядзенняў зробленыя USB-порты для зарадкі смартфонаў і планшэтаў. У аўтобусе ўсталяваныя пяць ацяпляльнікаў і кандыцыянер, які можа працаваць як на ахаладжэнне, так і на абаграванне.

МАЗ будзе прапаноўваць аўтобусы для выкарыстання ў гарадах Беларусі, Расіі ды іншых краін СНД. Таксама завод гатовы прадаваць іх у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі ды іншыя рэгіёны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі