Вы тут

МАЗ не будзе ўдзельнічаць у ралі-марафоне "Дакар" з-за санкцый — СМІ

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" на гонках "Дакар" ​/ championat.com

Арганізатары ралі-марафону "Дакар" забаранілі беларускай камандзе "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічаць у гонцы, паведамляе "Матч ТБ" са спасылкай на сваю крыніцу.

На новых спаборніцтвах заводскую каманду з Беларусі павінны былі прадставіць тры экіпажы. Планавалася, што грузавікі "МАЗ-СПОРТаўта" прыбудуць у французскі порт Марсэль, адкуль на пароме адправяцца ў Саудаўскую Аравію, але каманду не пусцілі. У выніку вырашана распрацаваць альтэрнатыўны маршрут для дастаўкі тэхнікі на ралі праз Сірыю. Як чакаецца, найбліжэйшым часам "МАЗ-СПОРТаўта" зробіць афіцыйную заяву.

Паводле звестак крыніцы "Матч ТБ", забарона на ўдзел у гонках можа быць звязана з санкцыямі супраць Беларусі і, у прыватнасці, супраць Мінскага аўтамабільнага завода.

Ралі "Дакар" адбудуцца ў Саудаўскай Аравіі 2-14 студзеня 2022 года. Самы высокі вынік на гонках беларуская каманда паказала ў 2018 годзе, калі заняла другое месца.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сакавіку МАЗ выпусціў токены на 2 мільёны долараў, каб у спартыўнай каманды былі грошы на ралі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.