Майра Мора: Латвія зацікаўленая ва ўступленні Беларусі ў Еўрасаюз

Латвія можа быць зацікаўленая ва ўступленні Беларусі ў Еўрасаюз у перспектыве, лічыць амбасадарка гэтай краіны ў Беларусі Майра Мора.
Пры гэтым яна нагадала: "Беларусь казала, што ў агляднай будучыні ўступаць у Еўрасаюз не збіраецца".

У той жа час, Мора лічыць, што Беларусь у цяперашні час знаходзіцца ў стадыі "прарыву" у адносінах з Еўрасаюзам. Па словах амбасадаркі, Латвія ў рамках абмеркавання ўдзелу нашай краіны ў праграме Ўсходняе партнёрства "заўсёды падтрымлівала палягчэнне візавага рэжыму".

Таксама яна лічыць, што ў рамках Усходняга партнёрства Беларусь зацікаўленая ў супрацоўніцтве ў энергетыцы, гандлі і інвестыцыях, перадае “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі