Маёра КДБ сапраўды абвінавачваюць у арганізацыі віцебскіх выбухаў

Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё паведаміла жонка затрыманага супрацоўніка спецслужбаў Наталля Дзямідава. Паводле яе слоў, афіцыйна падставай арышту і ўтрымання пад вартай у мінскім следчым ізалятары маёра КДБ Андрэя Дзямідава, стаў 295-ы артыкул Крымінальнага кодэксу — незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Аднак Наталля не сумняваецца, што мужу інкрымінуюць і ўдзел у арганізацыі выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе. Нагадаем, тады пацярпела каля 40 чалавек.

Наталля Дзямідава: “На самай справе следчы неаднойчы заяўляў маці майго мужа, што Андрэй мае дачыненне да выбухаў 2005 года. Пастанова, якую прад’яўлялі пры правядзенні ператрусаў, утрымлівала не 295-ы артыкул, а тыя выбухі, якія адбыліся ў верасні 2005 года”.

Па словах Наталлі, ужо каля 5 тыдняў яна не атрымлівае лістоў ад мужа. Сустрэцца з ім ёй не дазваляюць. Усю інфармацыю пра яго, яна даведваецца ад адваката. У сустрэчы з пракурорам ёй двойчы адмовілі.

Дарэчы, Андрэй Дзямідаў расследаваў гэтыя выбухі, у здзяйсненні якіх яго цяпер абвінавачваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі