Матч за футбольны Суперкубак Беларусі пройдзе ў Мінску
![Матч за футбольны Суперкубак Беларусі пройдзе ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_1520671694_293384_big.jpg.webp?itok=bhlqsQHq)
Матч за футбольны Суперкубак Беларусі пройдзе 2 сакавіка на стадыёне футбольнага клуба "Мінск", пачатак у 15:00, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. У ім сустрэнуцца БАТЭ, чэмпіён краіны, і брэсцкае "Дынама", уладальнік Кубка. Барысаўчане сем разоў выйгравалі ганаровы трафей, дынамаўцы — аднойчы, яны — дзейныя ўладальнікі Суперкубка.
Стадыён ФК "Мінск" змяшчае каля 3 тысяч чалавек.
Летась брэсцкае "Дынама" ў матчы за Суперкубак таксама сустракалася з БАТЭ (2:1).