Вы тут

Матч, на які хацеў трапіць у Чэхіі Базанаў, перанеслі з-за каранавіруса

Беларускія футбалісткі / abff.by

Матч футбольных жаночых зборных Беларусі і Чэхіі пераснеслі (дату назавуць пазней). Паядынак кваліфікацыі сусветнага чэмпіянату мусіў адбыцца 30 лістапада ў Опаве. Аднак, як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, станоўчыя тэсты на каранавірус выявіліся ў некалькіх футбалістак беларускай зборнай. Гэта і стала прычынай пераносу. Удзельніцам зборнай давядзецца здаць паўторны тэст.

Менавіта на гэты матч у Чэхіі прыехаў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. Аднак яго з жонкай затрымала паліцыя праз “падазрэнне ў парушэнні мер абароны, якія ўстанавіла Міністэрства аховы здароўя”. Таксама вывучаецца законнасць знаходжання Базанавых на чэшскай тэрыторыі. Раней чэшскія палітыкі выказаліся наконт таго, што прыхільніку Аляксандра Лукашэнкі і фігуранту "чорнага спісу" краін Балтыі "няма чаго рабіць у Еўропе". Спартыўнага функцыянера верагодна чакае дэпартацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.