Мастоўскія ўлады ў крызіс бяруць крэдыты на добраўпарадкаванне

На правядзенне рэканструкцыі ў Мастах райвыканкам узяў вялікія крэдыты ў банках. Выплата толькі адсоткаў па іх у 2009 г. складзе каля 700 тыс. долараў. Грошы на пагашэнне крэдытаў бяруцца з раённага бюджэту.

Міжтым  інфармацыя пра крэдыты ўтойвалася. Пра гэта падаткаплатнікі не мелі шанцу даведацца ні ад СМІ, ні непасрэдна ад уладаў. Толькі пасля звароту дэпутата райсавета Дзмітрыя Кухлея да кіраўніцтва райвыканкама з патрабаваннем растлумачыць, куды расходуюцца бюджэтныя грошы, стала вядома аб узятых крэдытах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі