Мастоўскі завод абавязалі выдаць рабочым заробак і аплаціць час прастою

Завод “Мастоўдрэў” абавязалі выплаціць заробак працоўным за перыяд з 10 лістапада па 24 снежня мінулага года і налічыць аплату за час прастою з 25 снежня па 11 студзеня гэтага года.
Адпаведнае прадпісанне выдала Гродзенскае абласное ўпраўленне
Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.

Да таго ж пракуратурай Мастоўскага
раёна вынесена прадпісанне генеральнаму дырэктару “Мастоўдрэў” аб
ліквідацыі парушэння заканадаўства і выплаце заробкаў.

Аднак
кіраўніцтва завода выплачваць заробкі не спяшаецца. Грошы выдаюць
толькі тым работнікам, якія персанальна звярнуліся да кіраўніцтва з
просьбай зрабіць пераразлік.