Вы тут

Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч апублікаваў першую працу са дня выбараў

Скрыншот з відэа "Я пратэстую"

Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч апублікаваў першую працу са дня выбараў. Відэа называецца "Я пратэстую. 2021". Яно знятае ў Парыжы і прысвечанае расчараванню ад таго, што "пратэст ператварыўся ў мэйнстрымавую блявоціну".

"Палітычныя рэаліі Беларусі абсурдныя — як з боку ўлады, так і з боку апазіцыі. Тое, што я цяпер назіраю ў пратэсце — гэта інфантыльнасць, адсутнасць крытычнага мыслення, адмова ад цвярозасці і пошуку праблемы ўнутры. Замест гэтага — групавыя афірмацыі, рэлігійны экстаз, палітычнае сектанцтва. Капрыз, які будзе пераходзіць у адчай, вар'яцтва, безнадзейнасць, смуту. Модныя сёння словы "пратэст" і "пратэстнае мастацтва" аддаюць гніласцю пошласці, спекуляцыі і кан'юнктуры".

Раней Аляксей Кузьміч расказаў Еўрарадыё, што пасля шасці месяцаў вымушанай эміграцыі ён піша кнігу:

"Спачатку думаў пабудаваць яе ў выглядзе рэтраспектывы беларускага акцыянізму, пачынаючы ад першых акцый і заканчваючы сённяшнімі пратэстамі. Але потым вырашыў, што ёсць людзі, якія добра падкаваныя ў гісторыі і тэорыі мастацтваў, таму зробяць гэта лепш. А ў мяне з'явілася іншая ідэя. Паколькі я каштоўны менавіта як практык, то і вырашыў апісваць свой асабісты досвед: як і якія акцыі праводзіў, як мне нешта ўдавалася або з якімі складанасцямі я сутыкаўся. У выніку атрымаюцца такія запіскі беларускага акцыяніста, які з'ехаў са сваёй краіны".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.