Вы тут

Мастацтвазнаўца і аўтар верша пра Лукашэнку пакінуў Беларусь

Мікіта Моніч / Таццяна Менская / Еўрарадыё

Мастацтвазнаўца, "культурны стэндапер" і вядомы экскурсавод Мікіта Моніч з'ехаў з Беларусі. Пра гэта ён распавёў у допісе да Дня Волі сайту sojka.io. 

Прычынай ад'езду сярод іншага Моніч называе вайну Расіі супраць Украіны, у якую ўцягнута і Беларусь.

"Раптам, херакс, 24-га лютага. Нібы нейкі выбух, калі ад удару ўсё разлятаецца. ‍

І гэтак жа сталі разлятацца ўсе, хто можа. Мы самі сабраліся за суткі. На пустой вячэрняй мяжы стаіць на светлафоры машына. Пад’язджаю ззаду, станаўлюся ў чаргу. Праз хвілін 10 святло ўсё яшчэ чырвонае, ніякага руху, таму вырашаю спытаць у кіроўцы, што ды як. Падыходжу да машыны, кіроўца апускае шкло, і аказваецца, што гэта мой няздзейснены заказчык: дамаўляліся, што прачытаю лекцыю яго супрацоўніцам да 8 сакавіка. "Мабыць, цяпер не прачытаю", — сумна смяемся мы. Запальваецца зялёнае святло, мы праязджаем на памежны кантроль".

Але, гледзячы па допісе Моніча, ён усё ж спадзяецца аднойчы вярнуцца дадому і адкрыць новы музей у Мінску.

"Амаль у кожнага, хто з’ехаў, засталіся мэты і мары ў Беларусі. У кожнага, хто застаўся, былі і застаюцца мэты і мары ў Беларусі. Мне, напрыклад, яшчэ рабіць музей дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Мінску. Калі гэта адбудзецца? Я не ведаю. Але вельмі гэтага хачу".

У чэрвені 2020 года Мікіта Моніч адрэагаваў на арышт прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і карцін з калекцыі "Белгазпрамбанка", пярліна якой — "Ева" Хаіма Суціна, вершам. У ім папулярызатар культуры звяртаецца да Аляксандра Лукашэнкі і патрабуе "пакінуць Еву". Пасля публікацыі верша Мікіту звольнілі з Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Да, Александр, имя у вас что надо.
Значит "защитник". Себя и своего стада,
Руководитель и будущий житель ада,
Источник мемов, апологет парада.

Вам непонятна причина нашего гнева.
Всюду враги вам чудятся: справа, слева.
Хочется быть Македонским — выходит Ревва.
А по плодам, как водится, судят древо.

Холодно во дворце, коли дворец ледовый.
Пальцы синеют, к губам примерзает слово.
Сроку конец и за ним уж не виден новый.
Смерть у Кощея в ларце. Конец хреновый

Слуги верны, но в глазах их блестит опаска.
Страшной бывает, как оказалось, сказка.
Больше не греет АЭС или Тесла Маска.
Пройден и спален мост, там, впереди, развязка.

Поздно грозить, несогласных бросать по нарам.
Время бежать и оврагом ползти к ангарам.
25 лет прошло, просто вы стали старым.
Жалко, конечно, что вышло таким макаром.

Ладно, пора прощаться, уже светает.
Борт ваш на льду стоит, а вокруг всё тает.

Мы Вам простим, что вы приравняли к хлеву
Нашу страну, но, пожалуйста, оставьте Еву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.