Мастачка Якубоўская прысвяціла карціну затрыманай студэнтцы юрфака

Кацярына Віннікава на карціне Вольгі Якубоўскай / фэйсбук мастачкі
Кацярына Віннікава на карціне Вольгі Якубоўскай / фэйсбук мастачкі

Мастачка Вольга Якубоўская, знакамітая сваімі карцінамі з "коцікамі свабоды", прысвяціла апошнюю працу Кацярыне Віннікавай — выпускніцы юрфака БДУ. Кацярына падчас свайго выступу на ўручэнні дыпломаў падзякавала са сцэны палітвязню Максімк Знакк і звольненым выкладчыкам, якія "паказалі сваім прыкладам, хто такі юрыст і што такое права".

А далей — як і чакалася: ператрус у інтэрнаце, 7-гадзінны допыт, ізалятар на Акрэсціна, прызнанне вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і 15 сутак.

Вольга Якубоўская — дзіцячы ілюстратар. Падчас беларускіх пратэстаў 2020 года не змагла застацца ў баку і пачала маляваць коцікаў, якія гуляюць, спяваюць, робяць добрыя справы, і сабачак, якія нападаюць на коцікаў.

"У маіх працах, як і ў любой казцы, мусіць быць шчаслівы канец. Мы ж усе пра гэта марым, праўда? Я б вельмі хацела, каб тыя, хто цяпер нападае на свой народ, успомнілі, што яны самі — частка гэтага народа, прысягалі яму і павінны яго абараняць! Веру, што Дабро і Справядлівасць перамогуць!" сказала мастачка.

Художница Якубовская посвятила картину задержанной студентке юрфака
Кацярына Віннікава на карціне Вольгі Якубоўскай / фэйсбук мастачкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі