Масквічка збіла жанчыну ў віцебскай царкве, а потым учыніла ДТЗ

Фота vitebsk.mvd.gov.by
Фота vitebsk.mvd.gov.by

11 ліпеня 35-гадовая масквічка ўчыніла бойку ў адной з цэркваў Віцебска — беспадстаўна ўдарыла парафіянку. Затым жанчына села ў сваю машыну і здзейсніла аварыю з удзелам 4 аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

У выніку дарожнага здарэння ніхто не пацярпеў, аўтамабілям нанесеная матэрыяльная шкода. У момант затрымання супрацоўнікамі ДАІ кіроўца паводзіла сябе неадэкватна, таму для аказання дапамогі і ацэнкі яе псіхічнага стану была перададзеная медыкам. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі