Масква не называе цану на газ, каб панерваваць беларускае кіраўніцтва?

"Белтрансгаз" падпісаў з "Газпромам" дадатковае пагадненне па цане на газ для Беларусі  на 2009 год. Але сама цана на газ па-ранейшаму застаецца таямніцай. Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што тут некалькі прычын, якія прымушаюць маўчаць чыноўнікаў і палітыкаў. Леанід Заіка: "Пасля скандалу з Украінай паказваць у тры разы ці больш ніжэйшую цану на газ, азначае, што выкарыстоўваецца метад абмежавальнай дзелавой практыкі Расіі: цэны для розных пакупнікоў устанаўліваюцца па-рознаму. Гэта галоўны момант. А другі - гэта таксама дадатковы рычаг уздзеяння на беларускае кіраўніцтва, трохі патрымаць яго ў напружанні".

Нагадаем, паводле слоў першага віцэ-прэм'ера Ўладзіміра Сямашкі, сярэдняя цана на расійскі газ для нашай краіны ў 2009 годзе складзе 148 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Але вось за які кошт Расія прадае нам блакітнае паліва ў першым квартале 2009-га, магчыма, стане вядома пасля хуткай сустрэчы ў Маскве Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі