Масква можа прапанаваць Мінску размясціць ракеты на беларускай тэрыторыі

У адказ на размяшчэнне амерыканцамі ракет і радараў у Польшчы і Чэхіі, Расія можа прапанаваць прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку размясціць у Беларусі ракеты малой і сярэдняй далёкасці.  Прычым фармальна ракеты будуць не расійскімі, а беларускімі. Аб гэтым
заявіў дырэктар маскоўскага інстытута праблем глабалізацыі Міхаіл
Дзелягін.

«Лукашэнка пойдзе на гэта з вялікім задавальненнем», адзначыў
ён. У гэтай сувязі, на думку Дзелягіна, перад Расіяй зараз стаіць
задача нармалізацыі адносінаў з афіцыйным Мінскам.


http://www.panarmenian.net