Вы тут

Маскі сарваныя: на што ідуць сабраныя ў Фонд салідарнасці грошы?

Андрэй Стрыжак / Еўрарадыё

Нягледзячы на вялікую загружанасць такімі важнымі справамі, як выбіванне вітрын кавярні ў цэнтры Мінска і выломванне дзвярэй у офіс штаба Віктара Бабарыкі і вынас адтуль камп’ютараў, праваахоўнікі знайшлі хвілінку і выкрылі яшчэ адно гучнае злачынства. Высветлілася, што сабраныя беларусамі ў дабрачынны фонд “BySOL” грошы на свае асабістыя патрэбы траціць нейкі таемны “Андрэй С.”. Еўрарадыё знайшло гэтага таемнага і несумленнага злачынцу…

Ці сапраўды “Андрэй С.” выкарыстоўвае сабраныя грошы найперш на “таксі па Мінску і Гомелі”, а таксама “разлікі ў гандлёвых цэнтрах і забаўляльных установах”? Як каардынатары Фонду салідарнасці справаздачацца пра выкарыстаныя сродкі фонду? Хто і як можа атрымаць дапамогу?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар Фонду салідарнасці і дапамогі рэпрэсаваным BySOL Андрэй Стрыжак.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.