Маск хоча прымусіць карыстальнікаў "Твітар" плаціць за "сінюю птушачку"

Супрацоўнікі, якія працуюць над тэхнічным бокам гэтага абнаўлення правіл, павінны скончыць з ім да 7 лістапада / flickr, Yuri Samoilov
Супрацоўнікі, якія працуюць над тэхнічным бокам гэтага абнаўлення правіл, павінны скончыць з ім да 7 лістапада / flickr, Yuri Samoilov

Ілан Маск хоча зрабіць верыфікацыю ў "Твітар" платнай. Цяпер, калі вы захочаце атрымаць "сінюю птушачку", давядзецца плаціць 19,99 даляраў за спецыяльную падпіску Twitter Blue, піша The Verge са спасылкай на ўнутраную перапіску ў кампаніі.

У тых карыстальнікаў, якія прайшлі верыфікацыю раней, будзе 90 дзён на тое, каб аформіць падпіску, — інакш яны страцяць "птушачку".

Супрацоўнікі, якія працуюць над тэхнічным бокам гэтага абнаўлення правіл, павінны скончыць з ім да 7 лістапада. Прадстаўнік Twitter не адказаў на запыт The Verge пра каментары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі