Машыністу вежавага крана ў Мінску стала дрэнна — дапамагло МНС

Машыніст знаходзіўся на вышыні каля 40 метраў / МНС​
Машыніст знаходзіўся на вышыні каля 40 метраў / МНС​

У Мінску стала дрэнна машыністу вежавага крана, паведамляе МНС.

Здарэнне адбылося сёння раніцай на будаўнічай пляцоўцы, якая знаходзіцца на сталічным праспекце Пераможцаў, 63Б.

Машыніст вежавага крана знаходзіўся на вышыні каля 40 метраў. Спусціцца самастойна уніз ён не мог. 

Ратавальнікі МНС з дапамогай альпінісцкага рыштунку знялі мужчыну на зямлю. Пасля агляду медыкі паставілі яму папярэдні дыягназ — ныркавая коліка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі