Масавыя затрыманні адбыліся пасля акцыі (фота)

Акцыя памяці Юрыя Захаранкі прайшла без затрыманняў і ўжыцця сілы да яе ўдзельнікаў. Аднак пазней пачаўся "хапун", у Цэнтральнае РУУС прывезлі некалькі дзесяткаў чалавек 7 траўня на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску выйшлі некалькі сотняў чалавек. У гэты дзень 10 гадоў таму знік былы міністр унутраных спраў, адзін з лідэраў апазіцыі Юрый Захаранка.

Удзел у акцыі прынялі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, “Маладога фронту”, грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” ды проста неабыякавыя людзі. Супраць удзельнікаў акцыі былі выстаўленыя дзесяткі супрацоўнікаў міліцэйскага спецназу.



Удзельнікаў папярэдзілі, што акцыя несанкцыянаваная і да іх можа быць
прымененая сіла.



Пасля таго, як на плошчу прыбылі супрацоўнікі спецназу, удзельнікі акцыі
селі на тратуар.



Сценка на сценку



На Кастрычніцкую плошчу ў гэты дзень прыйшлі і ўдзельнікі галадоўкі
салідарнасці з палітзняволенымі.



Людзі трымалі партрэты Юрыя Захаранкі і плакаты з надпісамі “Хочам
ведаць праўду”



Хвіліна маўчання



Удзельнікаў акцыі людзі ў цывільным штурхаюць у машыну каля Купалаўскага парку.



Іншую партыю затрыманых перасаджваюць у аўтобус.



Сябры і родныя затрыманых чакаюць іх вызвалення каля Цэнтральнага РУУС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі