Масавая аварыя на МКАД: сутыкнуліся восем аўтамабіляў

Фота: gazeta-rvs.ru
Фота: gazeta-rvs.ru

Аварыя адбылася ў пятніцу, 12 кастрычніка, каля 09:00 на знешнім кальцы МКАД. Аўтамабілі рухаліся з боку Лагойскага тракта ў напрамку вуліцы Мірашнічэнка.

Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых у аварыі няма. Падчас ДТЗ транспарт рухаўся з затрымкамі.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца супрацоўнікамі ДАІ, паведамляе tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі